У Германіі адраджаецца "вялікая кааліцыя"

5 марта 2018

Сацыял-дэмакратычная партыя пагадзілася на саюз з кансерватарамі. Прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтар Штайнмаер заявіў, што перыяд нявызначанасці скончыўся. Сёння ён мае намер унесці прапанову ў ніжнюю палату парламента аб прызначэнні Ангелы Меркель на пасаду канцлера на чацвёрты тэрмін запар. Галасаванне пройдзе ўжо 14 сакавіка. Працэс фарміравання нямецкага ўрада заняў пяць месяцаў пасля ўсеагульных выбараў у верасні мінулага года. Сітуацыя стала самым вялікім крызісам у бундэстагу за 68 гадоў.