Зборная Беларусі па хакеі адправілася на турнір у Жыліну

10 февраля 2016

Аляксандр Кулакоў стане капітанам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі на турніры ў Жыліне. Сёння каманда ў складзе 24-х гульцоў адправілася на месца падзей. Заўтра а 19-й гадзіне ў першым матчы турніру беларусы сустрэнуцца са славакамі. У пятніцу ў гэты ж час згуляем супраць швейцарцаў. Трансляцыі матчаў на "Беларусь 5".