Звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую

8 ноября 2017

Вырашыць уласныя бытавыя праблемы і спрэчныя пытанні ў рэжыме рэальнага часу можна падчас тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу.

У сталіцы 11 лістапада на сувязі з грамадзянамі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак. Задаць пытанні можна з 9:00 да 12:00.

У цэнтральным рэгіёне званкі прымаць будзе першы намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Макар. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.