У Германіі школьнікам забаранілі насіць "разумныя гадзіннікі".

20 ноября 2017

Як піша нямецкае выданне "Вельт", забарона распаўсюджваецца на гаджэты з функцыяй маніторынгу, якая дазваляе ўключаць дэвайс аддалена. Такія гадзіннікі ў Федэральным сеткавым агенцтве Германіі прыраўнавалі да "незарэгістраваных прыстасаванняў для перадачы інфармацыі" ці іншымі словамі да шпіёнскіх. Размова ідзе пра гадзіннікі для дзяцей ад 5 да 12 гадоў. Гаджэт дазваляе бацькам у любы час аддалена падключыцца да прыстасавання на руцэ дзіцяці і падслухоўваць, што адбываецца вакол яго. Федэральнае сеткавае агенцтва ФРГ прыпыніла продаж такіх гадзіннікаў. Уладальнікаў такіх дэвайсаў заклікалі іх знішчыць.