Прысвячаецца піяру. Другі дзень выставы "СМІ ў Беларусі"

3 мая 2019

У Мінску працягвае працу выстава "СМІ ў Беларусі". Другі дзень форуму арганізатары прысвяцілі піяру: гэта дыскусіі і круглыя сталы, на якіх удзельнікі абмяркоўваюць методыкі пашырэння кантэнту і падрыхтоўку кадраў для медыясферы. Арганізатары падрыхтавалі  шэраг інтэрактыўных пляцовак і тэматычных конкурсаў. Так, на стэндзе Белтэлерадыёкампаніі сёння ўсе, хто жадаў, змаглі паспрабаваць сябе ў ролі каментатара. На выбар прапаноўваліся тэмы пляжнага футбола, самба, настольнага тэніса, лёгкай атлетыкі - усяго 15 відаў спорту, якія будуць прадстаўлены на II Еўрапейскіх гульнях. 

Плануецца, што сёння на форуме таксама назавуць імёны пераможцаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая літара". Сярод 330 работ будуць вызначаны лепшыя ў 23 намінацыях.