У Германіі арыштаваны прапаведнік-салафіт

16 декабря 2015

Ён падазраецца ў падтрымцы Ісламскай дзяржавы. Свена Лау абвінавачваюць у вербаванні баевікоў у Сірыю, а таксама куплі і дастаўцы ваеннай тэхнікі. Паводле даных следства, ён арганізаваў працу явачнага пункта тэрарыстычнай групоўкі ў Рэйнскай вобласці і фінансаваў групоўку. МУС Германіі паведамляе, што Свен Лау лічыцца адным з галоўных удзельнікаў нямецкай салафіцкай групы.