У Лазане на беразе Жэнеўскага возера адкрыты алімпійскі дом

24 июня 2019

Урачыстую цырымонію старту працы новай штаб-кватэры Міжнароднага алімпійскага камітэта прымеркавалі да 125-годдзя з дня заснавання арганізацыі. Сёння ў Швейцарыі выберуць сталіцу зімовай Алімпіяды-2026. На гэта званне зараз прэтэндуюць Мілан і Стакгольм. Пераможца прыме эстафету ад Пекіна - сталіцы Кітая і зімовых Алімпійскіх гульняў - 2022.