У Гаване адкрыўся XVIII Міжнародны фестываль цыгар

1 марта 2016

У Палацы канвенцый размясціліся экспазіцыі з дзясяткаў краін. У праграме па традыцыі не толькі курэнне кубінскіх цыгар, але і шматлікія канцэрты, прэзентацыі і выставы. Да таго ж госці фестывалю змогуць наведаць кубінскія плантацыі, дзе вырошчваюць тытунь. Запланаваны і спецыяльны курс, на якім самелье навучаць падбіраць тытунёвыя вырабы пад розныя віны.