Гусакоў: Гуманітарная навука - гэта ідэалогія дзяржавы, а дзяржава не можа быць без ідэалогіі

30 марта 2023

Над праектамі сумесных даследаванняў дзеля эканамічнай інтэграцыі і забеспячэння тэхналагічнай незалежнасці Саюзнай дзяржавы будуць працаваць маладыя навукоўцы Беларусі і Расіі. Наконт гэтага напярэдадні ішла размова на Кангрэсе маладых навукоўцаў. Акадэмія навук рыхтуецца падпісаць пагадненне аб уступленні Беларусі ў міжнародную навуковую калабарацыю, якая працуе з даследчым ядзерным рэактарам. Навукоўцы працуюць над тым, каб такі ж рэактар з'явіўся і ў нашай рэспубліцы. Ідзе падрыхтоўка беларускай жанчыны-касманаўта да палёту на МКС. Саюзнае ўзаемадзеянне спецыялістаў адбываецца і ў галіне гуманітарных навук.

Работа Кангрэса маладых навукоўцаў Беларусі і Расіі прадоўжыцца ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да 31 сакавіка. Аб правядзенні такога форуму летась у снежні дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Расіі.