У Еўропу прыйшла доўгачаканая вясна

15 апреля 2013

У сталіцы Францыі ў гэтыя выхадныя людзі высыпалі на вуліцы і лужкі, а самыя адважныя нават адкрылі купальны сезон у фантанах. У курортным Біярыцы сонечныя выхадныя пасля доўгіх халадоў многія правялі на пляжах. А аматары водных відаў спорту нават арганізавалі выпрабавальныя заплывы. У суседняй  Бельгіі тэмпература паветра паднялася да 20 градусаў. Тут таксама мясцовыя жыхары,  якія стаміліся ад зацяжной зімы, накіраваліся да ўзбярэжжа.