У Еўропе расце незадаволенасць санкцыямі паміж ЕС і Расіяй

23 августа 2014
На акцыю пратэсту зноў выйшлі іспанскія фермеры, гэтым разам у Каталоніі. Пратэстанты спалілі флаг Еўрасаюза і выкінулі на вуліцы дзясяткі кілаграмаў персікаў. Пасля ўвядзення Масквой харчовага эмбарга ў адказ на палітыку Еўрасаюза, дзяваць іх было проста няма куды. Адзначым, цэны на садавіну і гародніну падаюць. Гэта пагражае спусташэннем гаспадарак і павелічэннем колькасці беспрацоўных.

Такая ж сітуацыя і ў Італіі. На пакрыццё ўрону ад санкцый ЕС збіраецца выдзеліць 175 мільёнаў на ўсе еўрапейскія краіны. Хоць, па падліках аналітыкаў, адна толькі Італія панясе страт на 200 мільёнаў еўра. Усяго ж прадуктовае эмбарга абыдзецца Еўрасаюзу прыкладна 12 мільярдаў.