Жыллёвыя складанасці дзяцей-сірот урэгулююць у Беларусі

28 июня 2016

Папраўкі ў адпаведны закон аб гарантыях па сацабароне гэтай катэгорыі грамадзян сёння прайшлі другое чытанне ў ніжняй палаце парламента. Зараз дзеці-сіроты змогуць пражываць у інтэрнатах да атрымання сацыяльнага жылля. Карыстацца ім на асаблівых умовах можна на працягу пяці гадоў, потым можна разлічваць на льготны крэдыт пры будаўніцтве сваёй кватэры, прычым станавіцца на чаргу на жыллё можна па месцы атрымання першага рабочага месца. Акрамя таго, законапраект змяняе ўзрост, да якога дзейнічае статус сіраты.

Тамара Красоўская, намстаршыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "У ранейшай рэдакцыі закона было так: дзеці да 23 гадоў атрымліваюць матэрыяльную падтрымку ад дзяржавы ў выглядзе абутку, адзення, бытавых рэчаў. І грашовая дапамога для таго, каб дзеці маглі лепш сацыялізавацца. Зараз прынята такое рашэнне і яно будзе як навацыя, што па дасягненні 23 гадоў, калі дзеці ўсё-такі навучаюцца на дзённай форме - вось гэтая катэгорыя - то яны будуць атрымліваць і карыстацца гэтымі ж ільготамі па атрыманні абутку, бытавых паслуг і грашовай дапамогі".

На пададку дня таксама другое чытанне па законапраектах аб міграцыі і барацьбе з карупцыяй. Сярод новых ініцыятыў - праверка ўсіх праектаў дакументаў на наяўнасць залішніх абмежаванняў або неабгрунтаваных выдаткаў для прадпрымальнікаў.