У Еўропе пачаўся сезон карнавалаў

17 февраля 2019

Тэма Венецыянскага гэтай зімой - "Горад, створаны для гульняў". Па традыцыі ў самым пачатку карнавалу адбыўся маляўнічы водны парад. Пакуль лодкі праплывалі па Гранд-каналу, турысты і жыхары горада дэгуставалі традыцыйныя прысмакі.

Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свят. У небывалую атмасферу феерыі і магіі апускаецца ўся Італія. У Віярэджа карнавал у самым разгары, а ў Рыме ён пачнецца ў апошні дзень зімы. У Германіі 22 лютага пачнецца Брэменскі карнавал. Галоўная яго тэма сёлета - "Настрой прыроды".