У Еўропе пачаліся манеўры НАТА

20 октября 2015

У Еўропе пачаліся найбуйнейшыя за апошнія 13 гадоў манеўры НАТА пад назвай "Злучэнне трызубца"... Адкрыццё вучэнняў адбылося напярэдадні на авіябазе ў Паўднёвай Італіі. На ёй прысутнічалі ваенныя і палітычныя лідары альянсу. У вучэннях прымуць удзел 36 тысяч вайскоўцаў, 230 адзінак бронетэхнікі, 140 самалётаў і 60 караблёў. Геаграфія манеўраў шырокая. Яны будуць праходзіць на тэрыторыі Італіі, Партугаліі, Іспаніі, Канады, Нарвегіі, Германіі, Бельгіі і Нідэрландаў, а таксама ў Атлантычным акіяне і ў Міжземным моры. Адным з аспектаў вучэнняў будзе выпрабаванне нядаўна створаных у рамках НАТА сіл хуткага рэагавання, якія грунтуюцца ва Усходняй Еўропе.