Фінал "Снежнага снайпера" сабраў у Раўбічах 168 наймацнейшых біятланістаў-аматараў Беларусі

17 февраля 2023

168 лепшых юных біятланістаў-аматараў з усёй Беларусі сабраліся на тыдні ў  Раўбічах, дзе ўжо сёння стартуе фінальны этап  "Снежнага снайпера". Нягледзячы на тое, што спаборніцтвы дзіцячыя, падыход да турніру па-даросламу. Так, на першым этапе адбору на трапленне ў вырашальную стадыю спаборніцтваў прэтэндавалі больш як 20 тысяч школьнікаў. Важны факт - у  "Снежным снайперу" бяруць удзел  дзеці, якія не займаюцца біятлонам у СДЮШАР. Выступаюць спартсмены ў трох узроставых катэгорыях. Самым малодшым усяго 10 гадоў, старэйшым - ужо 15. У спаборніцкай праграме пятніцы - спрынтарскія гонкі,  а ў нядзелю юныя якія спартсмены пазмагаюцца за медалі ў мас-старце і эстафетах.

Падтрымаць юных біятланістаў, сярод якіх, магчыма, і будучыя зоркі сусветнай велічыні, можна проста прыехаўшы ў Раўбічы. Ад станцыі метро "Барысаўскі гасцінец" будзе курсаваць прыгарадны экспрэс-маршрут нумар "949Э", або ўключыць прамую трансляцыю на ютуб-канале "Спорт для ўсіх" ці "Беларусь 5 інтэрнэт".