У Егіпце ў баі з тэрарыстамі загінулі 58 паліцэйскіх

21 октября 2017

У Егіпце ў баі з тэрарыстамі загінулі 58 паліцэйскіх, у тым ліку 23 афіцэры. Гэта паведамляюць у Міністэрстве ўнутраных спраў краіны. Супрацоўнікі паліцыі трапілі пад абстрэл падчас аперацыі па абясшкоджванні тэрарыстаў. Усё адбылося за 135 кіламетраў ад Каіра. Ісламісты выкарысталі цяжкую зброю. Зараз аперацыя завершана, раён сутыкнення ў радыусе 40 кіламетраў абследуюць сілавікі.