У Егіпце ўстанаўліваецца перыяд безуладдзя

9 июля 2013

Хоць часовы прэзідэнт Адлі Мансур выдаў указ аб прыняцці новай Канстытуцыйнай дэкларацыі. Гэта азначае, што на працягу двух тыдняў будзе склікана канстытуцыйная асамблея для падрыхтоўкі новага асноўнага закона краіны. Выбары ў такім разе адбудуцца не раней, чым праз шэсць месяцаў. Хваляванні ў краіне не сціхаюць. Напярэдадні арганізацыя Браты-мусульмане заклікала народ Егіпта паўстаць супраць ваеннага камандавання. У сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Егіпце МЗС рэкамендаваў беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Егіпце, пазбягаць месцаў масавага збору людзей, дэманстрацый, акцый пратэсту. Савет муфтыяў Расіі заклікаў мусульман у Егіпце і Сірыі прыпыніць узброеныя канфлікты і сесці за стол перамоваў у сувязі з пачаткам святога месяца Рамадан. З сённяшняга дня і да 8 жніўня вернікі будуць узносіць малітвы аб адпушчэнні грахоў, надаваць больш часу чытанню Карана, ахвяраваць грошы бедным.