У Егіпце прыступілі да расшыфроўкі чорных скрынь

4 ноября 2015

У Егіпце прыступілі да расшыфроўкі чорных скрынь самалёта Airbus A321 кампаніі "Кагалымавія", які разбіўся. Афіцыйны прадстаўнік улад паведаміў, што працэс зойме ад аднаго тыдня да месяца. У міністэрстве грамадзянскай авіяцыі Егіпта пацвердзілі, што абедзве выяўленыя чорныя скрыні ў добрым стане. У адной з іх утрымліваецца інфармацыя аб стане сістэм лайнера, у другой - перамовы пілотаў і тое, што адбывалася ў салоне. У міждзяржаўную тэхнічную камісію, якая займаецца расследаваннем, акрамя расійскіх і егіпецкіх спецыялістаў, увайшлі прадстаўнікі Францыі - дзяржавы-распрацоўшчыка лайнера і ірландскай лізінгавай кампаніі, якой і належаў самалёт. На думку французскіх экспертаў, для расшыфроўкі ўсё роўна трэба спецыяльнае абсталяванне, якога ў Егіпце можа не быць. Таму трэба, каб скрыні апынуліся альбо ў Расіі, альбо ў Францыі для таго, каб прааналізаваць, што ж адбывалася ў самалёце. На месцы крушэння на Сінайскім паўвостраве пошукавыя працы прадаўжаюцца. У іх задзейнічана больш як 100 ратавальнікаў.