У Эгейскім моры працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя

7 марта 2016

У Эгейскім моры працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя з удзелам сіл італьянскай берагавой аховы. Драўляная лодка з мігрантамі пацярпела крушэнне недалёка ад грэчаскага вострава Кос. Загінулі 25 чалавек. Сярод іх дзеці. 15 атрымалася выратаваць. Яшчэ два чалавекі пакуль лічацца прапаўшымі без вестак. Паводле інфармацыі, пададзенай берагавой аховай, мігранты, якія знаходзіліся ў лодцы, спрабавалі дабрацца да Грэцыі. У снежні мінулага года таксама ў Эгейскім моры затанула лодка з мігрантамі. Тады загінулі 18 чалавек.