У Дрэздэне спяклі гіганцкі калядны кекс

6 декабря 2015

Вялізны штолен прывезлі на цэнтральны кірмаш горада. Вага пачастунку - тры з паловай тоны. Амаль месяц яго гатавалі больш за 60 повараў. Атрымаць свой маленькі кавалачак Раства сабраліся тысячы людзей. Каб разрэзаць кекс, спатрэбіўся нож вышынёй з чалавечы рост. На ўрачыстай цырымоніі ласунак падзялілі на кавалкі па паўкіло і прадалі ўсім, хто жадаў. Усе сабраныя сродкі пойдуць на дабрачыннасць.