У Давосе стартуе Сусветны эканамічны форум

21 января 2019

Сёння ў швейцарскім Давосе стартуе Сусветны эканамічны форум. Удзел у ім возьмуць лідары дзясяткаў краін і міжнародных арганізацый. Раней экспертамі быў апублікаваны даклад, у якім гаворыцца, што маёмасная няроўнасць на планеце дасягнула пікавых значэнняў за апошнія 10 гадоў і ў далейшым яна будзе толькі нарастаць. Багацце мільярдэраў за мінулы год у сярэднім расло на 2,5 мільярда долараў штодня, у той час як самая бедная палова чалавецтва стала бяднейшай на 11 %. Не прыедуць у Швейцарыю Трамп, Макрон і Мэй. Першы дабіваецца адмены шатдаўну, другі застаецца ў Парыжы ў сувязі з забастоўкамі "жоўтых камізэлек".