Беларускую версію оперы Верзі "Макбет" упершыню пакажуць на Кіпры

29 августа 2019

Вялікі тэатр пакарае Кіпр. Беларускую версію оперы Вердзі "Макбет" упершыню пакажуць у Міжземнамор'і. Трупа са 165 чалавек, сярод якіх салісты оперы і балета, хор, аркестр і тэхнічная група тэатра, сёння адправілася штурмаваць фестываль "Афрадыта". Містычную драму ў пастаноўцы Міхаіла Панджавідзэ прэзентуюць у оўпен-эйр-фармаце на плошчы кіпрскага сярэдневяковага замка.

Валянцін Елізар’еў, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі: "Будуць начныя рэпетыцыі, таму што гэтыя спектаклі праходзяць на адкрытым паветры. Трэба асвятліць усё, трэба праверыць мізансцэны. Гэта незвычайныя ўмовы для нашай опернай трупы, і мне чамусьці верыцца, што мы там пакінем прыкметны след".

На Кіпры трупа Вялікага тэатра Беларусі дасць "Макбет" тройчы. Першы канцэрт у рамках адкрыцця прэстыжнага міжземнаморскага форуму пройдзе ўжо заўтра.