У Даніі сёння аб’явяць прыгавор па гучнай справе вынаходніка Петэра Мадсена

25 апреля 2018

Яго вінавацяць у забойстве 30-гадовай журналісткі на борце прыватнай падлодкі. Яе цела знайшлі ў моры. Арыштавалі злачынца ў жніўні, у яго камп'ютары знайшлі больш як 40 ролікаў, дзе катуюць і забіваюць жанчын. Аднак сам Мадсен настойвае, што журналістка загінула з-за няшчаснага выпадку. Асвятляюць судовы працэс – больш за сотню рэпарцёраў з 15 краін.