Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні стартуе ў Магілёве

17 февраля 2024

Галоўны зімовы старт нацыянальнага лёгкаатлетычнага сезона! Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь у памяшканні збярэ ў Магілёве лепшых з усёй краіны і не толькі.

Канкурэнцыю нашым спартсменам складуць госці з Расіі. І ўсяго за два дні спаборніцтваў атлеты разгуляюць 29 камплектаў узнагарод.

Спаборніцтвы стартуюць 17 лютага, прамую трансляцыю пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак ранішняй сесіі ў 11:00.