У Даніі выяўлены найбуйнейшы ў гісторыі каралеўства скарб эпохі вікінгаў

17 июня 2016

Унікальнасць гэтых скарбаў - у багацці золата. Знойдзена 6 залатых і адзін сярэбраны бранзалет. Упрыгажэнні датуюцца 10-ым стагоддзем. Агульная вага - амаль кілаграм. Эпоху вікінгаў у прынцыпе лічаць сярэбранай. З тых часоў дайшло шмат сярэбраных упрыгажэнняў і зусім мала залатых. Спецыялісты гавораць, што знайсці нават адзін залаты выраб эпохі вікінгаў - ужо вялікі поспех.