У Чарнагорыі сёння праходзяць парламенцкія выбары

16 октября 2016

Як адаб'юцца вынікі галасавання на знешнепалітычным курсе Чарнагорыі? У краіне сёння праходзяць парламенцкія выбары. Грамадзянам трэба вызначыць новых народных выбраннікаў з трох кааліцый і 14 партый. На думку аналітыкаў, цэнтральнае пытанне галасавання - ці здолее ўтрымацца ва ўладзе лідар Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Міла Джуканавіч і ці атрымае перамогу празаходні курс, які ён праводзіць? Або выйграе апазіцыя - блок Дэмакратычны фронт? Ён выступае за сяброўства з Расіяй і патрабуе разгледзець пытанне аб мэтазгоднасці ўваходжання ў НАТА на агульнанацыянальным рэферэндуме.