У Чэхіі падводзяць вынікі парламенцкіх выбараў

22 октября 2017

Перамогу атрымаў правацэнтрысцкі рух "Акцыя незадаволеных грамадзян". За яго прагаласавалі амаль 30 % выбаршчыкаў. Яго лідар - мільярдэр Андрэй Бабіш. Кіруючая Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя завяршыла гонку толькі пятай. Таксама ў парламент трапляюць грамадзянскія і хрысціянскія дэмакраты, Пірацкая партыя, камуністы і рух "Старасты і незалежныя".