Беларусы і свет сустрэлі Новы год

1 января 2017

Японцы апоўначы 31 снежня пачынаюць гучна смяяцца. Яны вераць у тое, што смех прынясе ім удачу, а свае пажаданні запускаюць у неба. У ЗША паперкі з навагоднімі надзеямі, наадварот, ляцяць да зямлі - з дахаў небаскробаў. Паперкі з жаданнямі там прынята ператвараць у канфеці. Французы шукаюць у пірагу маленькі боб, а любы навагодні тост, падняты за грузінскім сталом, гавораць, спраўджваецца аўтаматычна. Розныя краіны, розныя традыцыі, а мары падобныя. У шрэдар жа няхай адпраўляюцца паперкі з усім назапашаным за мінулы год негатывам.

Па традыцыі з навагоднім зваротам выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Аналіз таго, што было зроблена ў 2016-м і задачы на новы год. Гэта было шчыра, адкрыта і прама.

 

Не толькі на Зямлі ў гэтую ноч, праводзячы стары год і сустракаючы новы, будавалі планы, загадвалі жаданні і прамаўлялі віншаванні. Пажаданні з космасу. На Міжнароднай касмічнай станцыі зараз знаходзіцца і наш суайчыннік  Алег Навіцкі. Астранаўты - рэкардсмены па колькасці сустрэч 2017-га. На арбіце Новы год настаў аж 16 разоў! Столькі віткоў станцыя робіць за суткі вакол планеты. Дарэчы, віншуючы беларусаў, Алег Навіцкі ў першую чаргу пажадаў  вялізнага зямнога шчасця.