Зборная Беларусі па футболе ў Турцыі праводзіць таварыскую гульню з Габонам

30 марта 2015

Зборная Беларусі па футболе ў гэтыя хвіліны праводзіць другі матч пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера. У пятніцу каманда Аляксандра Хацкевіча ў адборачным паядынку да Еўра-2016 у гасцях перайграла Македонію - 2:1. Сёння наша зборная ў Турцыі праводзіць таварыскую гульню з Габонам. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Нагадаем, у беларусаў пасля няўдалага старту еўраадбору амаль не засталося шанцаў кваліфікавацца на топ-турнір. Наступны афіцыйны матч каманда Хацкевіча згуляе 14 чэрвеня дома супраць Іспаніі.