У Бухарэсце адбыўся марш за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй

13 октября 2014
У акцыі прынялі ўдзел некалькі тысяч жыхароў румынскай сталіцы. Удзельнікі маніфестацыі, якія прайшлі па вуліцах румынскай сталіцы, прынялі дэкларацыю, адрасаваную малдаўскім і румынскім палітыкам, а таксама кандыдатам у прэзідэнты Румыніі. У ёй маніфестанты запатрабавалі паскорыць працэс аб'яднання дзвюх краін.