У Бруселі стартавала экстраннае пасяджэнне НАТА

28 июля 2015

На парадку дня - неспакойная сітуацыя ў Турцыі. На сустрэчы Анкара праінфармуе саюзнікаў аб мерах, што прымаюцца, і контртэрарыстычных аперацыях супраць "Ісламскай дзяржавы" і курдскіх баевікоў. Таксама ў рамках пасяджэння пройдуць кансультацыі. Нагадаем, становішча ў Турцыі рэзка абвастрылася пасля нядаўніх тэрактаў. І сёння магутны выбух прагрымеў на ўсходзе краіны - баевікі ўзарвалі газаправод. У адказ Анкара працягвае наносіць удары па пазіцыях сепаратыстаў на тэрыторыі Сірыі і Ірака. Мінспорта і турызму Беларусі рэкамендуе грамадзянам нашай краіны не наведваць паўднёвы ўсход Турцыі. У турыстычных правінцыях захоўваецца спакойная сітуацыя.