У Бруселі праходзіць сустрэча міністраў фінансаў краін Еўрасаюза

8 июля 2013

У Бруселі ў гэтыя хвіліны праходзіць сустрэча міністраў фінансаў краін Еўрасаюза, на якой будзе прынята рашэнне наконт выдзялення наступнага пакета фінансавай дапамогі Грэцыі памерам 8 мільярдаў долараў. Згодна з умовамі дагавора аб выплаце, Афіны павінны скараціць яшчэ каля 4 тысяч дзяржслужачых, а таксама ўрэзаць зарплаты 25 тысяч работнікаў бюджэтнай сферы. Увесь мінулы тыдзень нездаволеныя грэкі зноў выходзілі на вуліцы буйных гарадоў краіны. Беспрацоўе на сёння ў Грэцыі дасягнула аднаго з найвышэйшых паказчыкаў у ЕС - 27%, а сярод моладзі - 50%.