У Бруселі праходзіць саміт Еўрапейскага саюза

20 октября 2016

Праблемы з міграцыяй, наступствы Brexit, адносіны з Расіяй, а таксама дагавор аб свабодным гандлі ЕС з Канадай - гэта галоўныя тэмы. Падпісанне пагаднення з канадцамі апошнімі днямі сутыкнулася з рэзкай крытыкай з боку аднаго з суб'ектаў Бельгіі - рэгіёна Валонія. Валонцы пярэчаць па шэрагу пазіцый гэтага дакумента, у прыватнасці, гэта датычыцца міжнароднага арбітражу і сельскагаспадарчых аспектаў. У Валоніі лічаць, што пагадненне падарве пазіцыі мясцовых вытворцаў і разбурыць эканоміку рэгіёна. Сустрэча ў Бруселі прадоўжыцца два дні.