У Капенгагене прайшоў першы паўфінал галоўнага песеннага конкурсу Еўропы

7 мая 2014

Тэа за выступленнямі толькі назіраў - яго выхад 8 мая.

А вось хто з канкурсантаў ужо сапраўды выступіць у фінальным шоу 10 мая і хто апынуўся ў кнізе рэкордаў Еўрабачання, даведваўся наш спецыяльны карэспандэнт у Даніі Юрый Ярошык.


Фанаты з усяго свету збіраюцца на Еўрабачанні: гэта прыхільнікі, журналісты, каментатары і, вядома ж, звычайныя людзі. Сёлета яны здолелі ўнесці свой уклад, даслаўшы відэа і праспяваўшы разам з Эмілі дэ Форэст.


Сёлета рэжысёры шоу самі размяркоўвалі парадак выступлення артыстаў. Першы на сцэну B&W Нall выйшаў Арам МР3, які ў прамым сэнсе разагрэў залу.


Эстонія пастаралася паўтарыць поспех Ларын з танцамі ў стылі мадэрн, Чарнагорыя - з фігурысткай, як у Білана, Албанія, Азербайджан і Бельгія абралі балады ў стылі Нідэрландаў мінулага года.


У тэндэнцыях гэтага года - стыльная прастата. Кола ў Марыі Ярамчук і арэлі ў сясцёр Талмачовых.


Сёлета ў конкурсу з'явілася свая кніга рэкордаў. Першы ў яе патрапіў Джэдвард за самую высокую прычоску.


Закрыў першы паўфінал выканавец з Венгрыі, якому журналісты прадказваюць перамогу ў конкурсе. Аднак не ўсе з імі згодныя.


Другі год запар прагаласаваць можна было не толькі патэлефанаваўшы, але і скарыстаўшыся спецыяльнай праграмай.


Ён Ола Санд, выканаўчы прадзюсар Міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне: У нас ёсць спецыяльная анлайн-праграма, якую мы выкарыстоўваем для падліку галасоў. Вынікі галасавання мы атрымліваем з Германіі менш як за 10 хвілін.


З першага паўфіналу ў галоўнае шоу выйшлі Расія і Украіна, Арменія, Азербайджан, Венгрыя, Швецыя, Нідэрланды, Ісландыя. А таксама Сан-Марына і Чарнагорыя, якія ўпершыню выступяць у фінале Еўрабачання.


На сайце Белтэлерадыёкампаніі Тэа вядзе свой анлайн-дзённік. Удзельнік Еўрабачання ад Беларусі дзеліцца ўражаннямі і распавядае пра падзеі ў Капенгагене.