У Бруселі адкрываецца саміт НАТА, які прадоўжыцца ўсяго дзве з паловай гадзіны

14 июня 2021

Саміт НАТА адкрываецца сёння ў Бруселі. Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін альянсу прымуць рашэнне аб распрацоўцы новай стратэгічнай канцэпцыі. Адзначым, трыццаць другі сход стане першым з пачатку пандэміі COVID-19 і першым з моманту абрання Джо Байдэна прэзідэнтам ЗША, а таксама будзе самым кароткім за апошнія 20 гадоў: адзіная рабочая сесія прадоўжыцца дзве з паловай гадзіны. У цэнтры бельгійскай сталіцы ўжо перакрылі дарогі і нацягнулі калючы дрот. Мясцовых жыхароў папярэдзілі аб магчымым адключэнні мабільнай сувязі і інтэрнэту.