У Бруселі з-за пагрозы тэрактаў узмоцненыя меры бяспекі

20 июня 2016

Гэта, у прыватнасці, датычыцца метрапалітэна: у сталіцы зачыненая частка ўваходаў на 6 станцыях. Цягнікі пры гэтым працуюць па звычайным графіку. Напярэдадні ж у Бруселі быў эвакуіраваны цэнтральны чыгуначны вакзал - там былі знойдзеныя два падазроныя чамаданы, але выбуховых рэчываў у іх не выявілі. На мінулым тыдні сілавікі атрымалі папярэджанне, што група баевікоў "Ісламскай дзяржавы" нядаўна выехала з Сірыі ў кірунку Еўропы для ўчынення новых тэрактаў у Бельгіі і Францыі. У выніку буйной спецаперацыі, якую правялі ў 16 розных камунах краіны, былі арыштаваныя 16 чалавек - і трое з іх планавалі атакі ў Бруселі.