У брытанскай сталіцы падлічваюць страты ад пажару, што адбыўся напярэдадні

2 апреля 2015

Узгаранне пачалося ў цэнтры горада ў раёне Холбарн на пракладзеным пад вуліцай Кінгсуэй кабелі паблізу будынка ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі. Увесь раён зацягнула едкім дымам. Аўтамабільны рух быў практычна паралізаваны. У многіх офісных будынках адключылі электразабеспячэнне, што прывяло да масавай эвакуацыі людзей.

Наконт пацярпелых у выніку здарэння інфармацыі не паступала. З агнём змагаліся дзясяткі пажарных брыгад. Надзвычайнае здарэнне прывяло да адмены спектакляў у лонданскіх тэатрах. Зачыняліся бары, кафэ і рэстараны. Згодна з папярэднімі ацэнкамі, сума страт для мясцовых прадпрымальнікаў складзе сотні тысяч фунтаў стэрлінгаў.