У Брытаніі праходзіць першая за 40 гадоў забастоўка ўрачоў

13 января 2016

Каля 45 тысяч малодшых спецыялістаў не выйшлі на працу. Медыкі незадаволеныя планамі ўрада змяніць парадак аплаты працы і графікаў працы. А менавіта, Міністэрства аховы здароўя Вялікабрытаніі плануе зрабіць суботу звычайным рабочым днём для малодшых урачоў, што азначае аплату па стандартным тарыфе, а таксама прадоўжыць вячэрнія гадзіны працы ў некаторыя будныя. З-за забастоўкі ўрачоў па ўсёй краіне адменены тысячы аперацый і медаглядаў. Урачы асцерагаюцца, што гэта адаб'ецца на іх прыбытках.