Дзяржаўтаінспекцыя распачынае прафілактычную акцыю "Хуткасць"

15 июня 2017

Па прычыне перавышэння хуткасці ў Мінскай вобласці з пачатку года адбылося больш за 200 аварый. Каб прадухіліць шматлікія ДТЗ, Дзяржаўтаінспекцыя сёння распачынае прафілактычную акцыю "Хуткасць". Асабліва ўважліва будуць сачыць за дарожным рухам на аварыйных участках. У гэты перыяд да парушальнікаў будуць прымяняць максімальна строгія меры.