У Брытаніі з-за паводак эвакуіраваныя тысячы дамоў

2 октября 2019

Гэтыя кадры прыходзяць з Брытаніі. У краіну прыйшоў сезон дажджоў і настолькі моцны, што вуліцы больш нагадваюць рэкі. Моцныя ліўні заліваюць Паўднёвую Англію і Уэльс. Цалкам ізаляваным ад свету апынуўся востраў Мэн - там прыйшлося эвакуіраваць некалькі тысяч дамоў. Некаторых людзей ратавалі на верталёце. Паводкі выклікалі хаос па ўсёй чыгуначнай сетцы. Вялікая верагоднасць апоўзняў.