У Балгарыі моцныя маразы забралі жыцці чатырох чалавек

30 января 2014

З-за снегападу і наледзі ў шматлікіх раёнах краіны абарваны лініі электраперадачы, тысячы дамоў засталіся без святла. Некалькі дзён не працаваў найбуйнейшы порт Балгарыі Варна, адменены сотні авіярэйсаў. Закрыты школы і дзяржустановы. На мяжы з Румыніяй утварыўся шматкіламетровы затор.