У Бельгіі легалізуюць эўтаназію дзяцей

15 января 2014

Такое рашэнне прыняў Сенат. Зараз законапраект перадалі на разгляд у ніжнюю палату парламента. У непаўналетніх з'явіцца права падаць прашэнне аб эўтаназіі са згоды бацькоў. Пры недзеяздольнасці хворага дзіцяці за яго гэта могуць зрабіць бацькі. Запыт разглядаецца толькі ў тым выпадку, калі дзіця невылечна хворае і безупынна трывае моцныя фізічныя або псіхалагічныя пакуты, якія не можа палегчыць сучасная медыцына.