Беларусы рыхтуюцца адзначыць Купалле

6 июля 2016

Самая загадкавая ноч года. Беларусы рыхтуюцца адзначыць Купалле. Гэта адно з самых старажытных народных святаў сонца, сталасці лета і зялёнага пакосу. Лічыцца, што ў зачараваную купальскую ноч размаўляюць дрэвы, трава і жывёлы, свецяцца схаваныя пад зямлёй скарбы. Галоўныя забавы на Купалле - скачкі праз вогнішча, каб ачысціцца ад хвароб, пляценне вянкоў і пусканне іх у ваду, карагоды і, вядома ж, пошукі "папараць-кветкі". Роўна апоўначы і ўсяго на некалькі імгненняў раскрываецца гэта дзіўная кветка, і той, хто знойдзе яе, зможа адшукаць усе схаваныя скарбы, набудзе мудрасць і стане разумець мову жывёл і птушак.

Праграма на Купалле сёлета разнастайная і для аматараў выехаць за горад, і ў самым цэнтры Мінска.