Адкрыты новы лячэбны корпус бальніцы імя Сямашкі ў Оршы

31 января 2018

Дадатковыя магчымасці і ва ўрачоў, і ў пацыентаў з'явіліся з адкрыццём новага лячэбнага корпуса бальніцы імя Сямашкі ў Оршы. Корпус № 1, у якім знаходзяцца кардыялагічнае, гінекалагічнае, рэанімацыйнае аддзяленні, злучаны з іншымі карпусамі - галерэямі. Дзякуючы сучаснаму абсталяванню ў райцэнтры будуць выконваць складаныя аперацыі, у тым ліку і на сасудах.

Ёмістасць бальніцы, як падкрэсліваюць урачы, павялічылася значна. Кваліфікаваную дапамогу тут будуць атрымліваць жыхары адразу некалькіх раёнаў вобласці.