У Барселоне адкрыўся тыдзень вясельнай моды

2 мая 2013
Выстаўляць свае калекцыі тут  могуць толькі тыя дызайнеры, якія працуюць у вясельнай індустрыі некалькі дзясяткаў гадоў. Першую калекцыю прадэманстраваў вядомы брэнд Rosa Clara. Гэта  раскошныя вясельныя сукенкі. Яны адпавядаюць усім стандартам і  патрабаванням сучаснай нявесты. Дзве вядучыя тэндэнцыі - інавацыі і якасць матэрыялу. І, вядома, сукенкі, як заўсёды, элегантныя і вытанчаныя, жаноцкія, стыльныя і рамантычныя.