У Бангладэш расце колькасць ахвяр абвальвання шматпавярховага дома

25 апреля 2013

Расце колькасць ахвяр у Бангладэш. Паводле апошніх  звестак, у выніку абвалу шматпавярховага будынка ў прыгарадзе сталіцы загінулі 127 чалавек. Больш  за тысячу параненыя. Большасць загінуўшых, паводле звестак паліцыі, - жанчыны, якія працавалі на швейных фабрыках, што  размяшчаліся ў гэтым будынку. Колькасць ахвяр можа павялічыцца. Пад  заваламі яшчэ застаюцца людзі. У вельмі цяжкім стане знаходзяцца і многія пацярпелыя. У гэтыя хвіліны на месцы здарэння працягваюць працаваць ратавальнікі.