У Аўстраліі бушуюць лясныя пажары

10 февраля 2014

Спякота і парывісты вецер не дазваляюць аўстралійскім ратавальнікам узяць пад кантроль лясныя пажары. У штаце Вікторыя агнём знішчыла 20 дамоў. Жыхары наваколляў Мельбурна, асцерагаючыся пашырэння зоны пажараў, пакінулі свае дамы.
Паводле слоў пажарнікаў, настолькі крытычная сітуацыя склалася ўпершыню з 2009 года. У Новым Паўднёвым Уэльсе праз агнявую стыхію прыйшлося закрыць трасу з Сіднея ў Мельбурн.