Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі школьныя базары будуць працаваць да 10 верасня

12 августа 2013

У Мінску ўсё неабходнае да школы таксама можна купіць і ў 45 магазінах. Асноўныя пастаўкі адзення дзелавога стылю і абутку для школьнікаў ажыццяўляюць 33 прадпрыемствы канцэрна Беллёгпрам. Па колькасці мадэляў школьныя калекцыі значна пераўзыходзяць леташнія. У цэлым экіпіроўка вучня будзе каштаваць бацькам ад мільёна да чатырох. Па традыцыі ў канцы жніўня, калі адзначаецца найбольшая актыўнасць пакупнікоў, запланавана правесці кірмаш на пляцоўцы каля Палаца спорту. Таксама з 23 па 31 жніўня ў Нацыянальным выставачным цэнтры Белэкспа будуць працаваць спецыялізаваныя выставы-кірмашы.