У авіякатастрофе загінуў вядомы кампазітар Джэймс Хорнер

23 июня 2015

У авіякатастрофе ў ЗША загінуў вядомы амерыканскі кампазітар  Джэймс Хорнер. Менавіта ён стаў аўтарам сусветна вядомых саўндтрэкаў да фільмаў "Тытанік" і "Аватар". Аднаматорны самалёт, за штурвалам якога знаходзіўся сам Хорнер, разбіўся ў панядзелак у раёне горада Санта-Барбара, штат Каліфорнія. На борце знаходзіўся толькі кампазітар. Адразу пасля падзення самалёт загарэўся. Зараз прычыны катастрофы высвятляюцца.