У Аргенціне выбіралі парламент

28 октября 2013

Па выніках галасавання ўпэўненую перамогу атрымала партыя прэзідэнта краіны Крысціны Кіршнер. Аргенцінскі парламент напалову абновіць склад палаты прадстаўнікоў і трэць сената. Па словах некаторых аналітыкаў, выбары шмат у чым паўплываюць на вынік прэзідэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў 2015 годзе. Цяперашні прэзідэнт Аргенціны не ўдзельнічала ў перадвыбарнай кампаніі, паколькі яшчэ не паправілася пасля аперацыі. Паведамляецца таксама, што з-за высокай інфляцыі ў краіне кіруючая партыя на чале з прэзідэнтам паступова страчвае падтрымку сярэдняга класа.